|
У Пінску збеларусізавалі мемарыяльныя шыльды на вуліцах |
|
News
08.02.2010 |
 Фота: Еўрарадыё Пінскія ўлады вырашылі замяніць старыя памятныя дошкі на новыя, вырабленыя паводле аднаго дызайну. На гэта была накіравана частка грошай, якую пінчукі зарабілі на леташнім суботніку.
Мемарыяльныя дошкі ў Пінску прысвечаны камуністычным дзеячам і маракам, якія загінулі падчас вызвалення горада ад фашыстаў. Цікава, што калі раней надпісы на дошках былі выключна па-руску, то цяперашнія надпісы зроблены па-беларуску. Еўрарадыё |
|
Последнее обновление ( 08.02.2010 )
|