|
Пінскі ўніверсітэт афіцыйна зарэгістраваў сваю сімволіку |
|
News
28.12.2009 |
 Фото: http:/www.psunbrb.by/ Цяпер рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту будзе мець свой штандар. А сам універсітэт — герб, сцяг і гімн. Выпуснікі ж ВНУ атрымаюць адмысловы нагрудны знак.
Заўважым, што сімволіка атрымалася не вельмі арыгінальнай: на зялёным поле выява срэбранага бусла, які ляціць над раскрытай кнігай. Цікава, што гімн Палескага ўніверсітэту будзе гучаць па-беларуску. Гімн Палескага дзяржаўнага універсітэта Сл. А. Шушко Муз. А. Венгера
1. Ты выплыў і чынна, і годна У сталіцы Палесся ля рэк. Табе накрынічваюць воды І Піна, і Прыпяць навек.
Нясі гэты воды да ведаў, Ад продкаў ліюцца яны. Не трэба нам гора і бедаў, А сонечны шлях даўніны.
Прыпеў: Гадоў нашых будучых слава - Навукі высокай сусвет. Стань гонарам светлае роднай дзяржавы Палескі універсітэт.
2. Патомкаў удзячныя словы Пачуеш заўжды праз гады, І самай магутнай асновай Ты станеш Радзіме тады.
Ты выплыў і чынна, і годна У сталіцы Палесся ля рэк. Табе накрынічваюць воды І Піна, і Прыпяць навек.
Прыпеў: Гадоў нашых будучых слава- Навукі высокай сусвет. Стань гонарам светлае роднай дзяржавы Палескі універсітэт. Еўрарадыё |
|
Последнее обновление ( 28.12.2009 )
|