|
Партыя БНФ ініцыюе рэферэндум аб мытах на аўтамабілі |
|
News
21.12.2009 |
 Фото: BFM.RU Пра гэта было заяўлена 19 снежня ў Мінску на пасяджэнні сойму партыі.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў нагадаў, што 27 лістапада кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза. «Гэтае пагадненне ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленне ў сілу падпісаных дакументаў можа пацягнуць пагаршэнне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным павышэннем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэн на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасці на легкавыя аўтамабілі», — сказаў Лялькоў. Ён таксама зазначыў, што стварэнне Мытнага саюза ігнаруе інтарэсы беларускага малога і сярэдняга бізнесу.
Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне да 1 сакавіка 2010 года завяршыць фарміраванне ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.
У гэтую групу ўвойдуць прадстаўнікі партыі, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы. БелаПАН |
|
Последнее обновление ( 21.12.2009 )
|