adv.gif
adv.gif
Авторизация





Забыли пароль?
Пасвячэнне новых дыяканаў адбылося ў Пінску
News    07.12.2009
Пінская дыяцэзія
Фото: Pinsk.tv
5 снежня 2009 г. Каталіцкі Касцёл у Беларусі атрымаў двух новых дыяканаў. У гэты дзень у пінскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Валянцін Ляўковіч і Юрый Медушэўскі, навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, атрымалі з рук дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца дыяканскія пасвячэнні.

 

Валянцін Ляўковіч нарадзіўся ў 1986 г., паходзіць з парафіі Перамянення Пана ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Юрый Медушэўскі нарадзіўся ў 1987 г., паходзіць з парафіі Святога Зыгмунта ў Баранавічах. Зараз юнакі вучацца на шостым курсе пінскай семінарыі.

Перад рэкалекцыямі, у якіх удзельнічаюць тыя, хто ў хуткім часе прымае святарскія або дыяканскія пасвячэнні, будучыя дыяканы прызналіся, што адчуваюць трывогу перад такім важным крокам у сваім жыцці, аднак знаходзяцца ва ўзнёслым настроі. У святой Імшы, падчас якой адбываліся дыяканскія пасвячэнні, удзельнічаў кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, які з радасцю прывітаў будучых душпастыраў. Новыя дыяканы ў гэты важны для іх дзень адчувалі падтрымку таксама з боку бацькоў і родных, знаёмых святароў і сяброў.

 

Кл. Кірыл Бардонаў, http:/catholic.by/
 

Последнее обновление ( 07.12.2009 )
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

< Пред.   След. >
Маю права!
Задайте вопрос юристу. 
adv.gif