|
У Пінску зрабілі каўбасу з Віні Пуха |
|
News
24.11.2009 |
 Фота: http:/euroradio.fm/ Пінскі мясакамбінат выпусціў новы гатунак варанай вяндліны. Каўбаска атрымалася даволі смачная. Аднак з невядомай прычыны новы прадукт пінчукі назвалі “Віні Пух” і размясцілі выяву мядзведзіка на абгортцы.
Цікава, што ў склад вяндліны ўваходзіць свініна і ялавіччына, і няма ні грама мядзведзіны. Прадаўцы ў фірмовай краме пінскага мясакамбіната кажуць, што гэта маркетынгавы ход і неўзабаве ў продаж пойдзе яшчэ адзін гатунак вяндліны пад назвай “Карлсан”. Еўрарадыё |
|
Последнее обновление ( 24.11.2009 )
|