adv.gif
adv.gif
Авторизация





Забыли пароль?
Маладзевая акцыя мультымедыяў
News    17.11.2009

http://mammedia.org
Новая ініцыятыва для моладзі
16 лістапада ў Беларусі стартуе мультымэдыйны адукацыйны праект “Маладзевая акцыя мультымедыяў” (МАМ). Асноўная ідэя праекту  - данесьці моладзі каштоўнасці, адказнасць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.

 

“Маладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале http://mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічаны на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасць выпрацоўваць , фармуляваць і абараняць сваю грамадскую пазіцыю, а таксама ўплываць на свет вакол сябе.

 

Дэвіз праекта “Маю выбар. Маю ўплыў. Маю медыі” адлюстраваны на нашым партале http://mammedia.org, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газэты: партал прапануе гатовыя і разнастайныя макеты газэт, з якіх застаецца толькі абраць адпаведны, напоўніць яго зместам і публікаваць – на партале ці ў друкаванай версіі. Праект прапануе таксама ўдзел у конкурсах і семінарах, якія ладзіць разам з партнэрамі фонд “Новыя медыі”, і вучобу непасрэдна ў аўтарытэтных  журналістаў, у тым ліку за мяжой. Маладыя журналісты, сябры праекту МАМ, атрымаюць не толькі парады і дапамогу ад дасьведчаных калег, але і змогуць камунікаваць паміж сабой, між сваімі рэдакцыямі на форуме партала.

 

Партал http://mammedia.org прадугледжвае адмысловую дыстанцыйную школу журналістыкі – э-лекцыі  www.еlekcyi.org, пасля заканчэння якой удзельнік атрымае веды і сэртыфікат. Для актывістаў праекта будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі. Мы інфармуем таксама пра стажы, гранты і стыпэндыі, якія прапануюць іншыя рэсурсы і якія служаць разьвіццю навыкаў журналістыкі.

 

Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.

 

Партал http://mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя конкурсы з узнагародамі для лепшых.  Першы конкурс для паўстаючых на партале рэдакцый пачнецца ў дзень старту - 16 лістапада 2009г. Кожнай рэдакцыі прапануем абраць сваё крэда (ці дэвіз) - а пазней аўтарытэтная камісія з журналістаў і прадстаўнікоў фонду вызначыць, наколькі ён адпавядае зместу газеты (хаця б на прыкладзе аднога нумару выдання). Наступны конкурс працягнецца ад 1 снежня да 15 студзеня: будзе абірацца найлепшае святочнае, каляднае выданне.

 

Запрашаем  да супрацы па ўсіх магчымых накірунках. Будзем удзячныя таксама за інфармацыйную падтрымку!

 

З найлепшымі пажаданнямі,

Ганна Ягорава

Каардынатар праекту МАМ у Беларусі

hanna.yahorava@nowemedia.infо

 

Вольга Гардзейчык-Мазярска,

Кіраўнік праекту МАМ у Беларусі і Ўкраіне

Фонд Новыя Мэдыі

http://fundacjanowemedia.org/

Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

 

 

Последнее обновление ( 17.11.2009 )
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

< Пред.   След. >
Маю права!
Задайте вопрос юристу. 
adv.gif