adv.gif
adv.gif
Авторизация





Забыли пароль?
Лунінец: урачыстасці з нагоды 10-й гадавіны беатыфікацыі благаслаўлёнага кс. Мечыслава Багаткевіча
News    29.09.2009
pinsk.tv
Навіны Лунінецкага раёна
26 верасня 2009 г. вернікі Пінскай дыяцэзіі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 10-й гадавіны беатыфікацыі благаслаўлёнага мучаніка кс. Мечыслава Багаткевіча. Ушанаваць памяць забітага фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны святара ў лунінецкі касцёл прыехалі парафіяне з Баранавічаў, Пінска, Гомеля, Рэчыцы, Мазыра. 26 верасня 2009 г. вернікі Пінскай дыяцэзіі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 10-й гадавіны беатыфікацыі благаслаўлёнага мучаніка кс. Мечыслава Багаткевіча. Ушанаваць памяць забітага фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны святара ў лунінецкі касцёл прыехалі парафіяне з Баранавічаў, Пінска, Гомеля, Рэчыцы, Мазыра.

 

У самым пачатку ўрачыстасці дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец прывітаў пілігрымаў —  хлопцаў і дзяўчат з Пінска і Баранавічаў, што прыехалі на роварах у Лунінец. Моладзь была апранута ў адмысловыя футболкі з выявай кс. Мечыслава Багаткевіча і надпісам «Няхай жыве Хрыстус Валадар». 20-кіламетровы велапрабег моладзь прысвяціла 10-й гадавіне беатыфікацыі кс. Багаткевіча.

Святую Імшу цэлебраваў кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі. Кардынал выказаў сардэчную ўдзячнасць усім святарам, сёстрам законным і вернікам за ўдзел у набажэнстве. Іерарх скіраваў словы ўдзячнасці і канцлеру Дыяцэзіяльнай курыі ў Пінску кс. Станіславу Паўліне за арганізацыю мерапрыемства, а таксама кс. Алегу Шпецу, лунінецкаму душпастыру. «Ксёндз тут з’явіўся нядаўна, але за кароткі час аднавіў „статус кво“ існавання лунінецкай парафіі і касцёла», — адзначыў кардынал. Ён таксама пажартаваў, што, суправаджаючы пілігрымаў на роварах, сам задумваўся аб тым, ці змог бы праехаць на двух колах. «Напэўна, не рашыўся б — улічыце мой узрост», — заўважыў іерарх.

На заканчэнне набажэнства пробашчы парафій Пінскай дыяцэзіі атрымалі плакаты з выявай благаслаўлёнага мучаніка кс. Мечыслава Багаткевіча, а кожны з прысутных — буклеты з інфармацыяй пра жыццёвы шлях слугі Хрыста.

10 гадоў таму, 13 чэрвеня 1999 г., падчас урачыстай Імшы ў Варшаве, папа Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі 108 мучанікаў. Сярод іх было 12 чалавек, якія сваім жыццём, працай і мучаніцкай смерцю былі звязаны з Беларуссю. Адзін з іх — кс. Мечыслаў Багаткевіч, святар Пінскай дыяцэзіі.

Мечыслаў Багаткевіч нарадзіўся 29 кастрычніка 1904 г. у Крыкалах (Віленскае ваяводства). Вучыўся ў гімназіях у Будславе, Докшыцах і Навагрудку. Скончыў вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. Працаваў катэхетам і выхавацелем у ніжэйшай духоўнай семінарыі, быў у Лунінцы прэфектам сярэдніх і агульных школ. Калі пачалася вайна, стаў вадроўным душпастырам. Ксёндз Багаткевіч быў арыштаваны ў Дрысе ў студзені 1942 г. органамі нямецкай атэістычнай нацысцкай сістэмы і расстраляны 3 сакавіка 1942 г. разам з кс. Станіславам Пыртакам і кс. Уладзіславам Мацьковякам у лесе Барок каля Беразвечча на тэрыторыі глыбоцкай парафіі. Ён пражыў 39 гадоў, 9 з якіх прысвяціў душпастырству.

У апошнім лісце да сваіх родных кс. Мечыслаў пісаў: «У гэту ноч ідзём на смерць я і мае браты ў святарстве з Іказні. Іду спакойна і маю надзею на Бога, што мае цярпенні і мая кроў заслужаць мне збаўленне. Відаць, такая Божая воля, бо я мог уцячы з Дрысы, таксама і адсюль, але баяўся, каб не парушыць Божую волю і каб пазней пры смерці не мець дакораў сумлення. Я дзякую вам, дарагая мама, і вам, браты і сестры, за ўсё. Не плачце па мне, а толькі радуйцеся, што ваш нашчадак здаў экзамен. Я прашу вас толькі аб малітве, а таксама іншых знаёмых братоў у святарстве і маіх сяброў». «Няхай жыве Хрыстус Валадар!» — гэтымі словамі скончыў святар свой апошні ліст, які быў занатаваны ў Брэвіярыі.


Алена Германовіч, паводле http://catholic.by

Последнее обновление ( 01.10.2009 )
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

< Пред.   След. >
Маю права!
Задайте вопрос юристу. 
adv.gif